Знайсці
30.05.2022 / 10:24РусŁacБел

Расія панесла вялізарныя страты сярод афіцэраў сярэдняга і малодшага рангу — разведка Брытаніі

Страты сярод афіцэраў сярэдняга і малодшага звяна ў вайне ва Украіне прывядуць да далейшага зніжэння баявога духу і дрэннай дысцыпліны ў войсках ва Украіне. Пра гэта гаворыцца ў аглядзе Мінабароны Брытаніі, піша «Еўрапейская праўда».

Разведка тлумачыць, што камандзіраў брыгад і батальёнаў накіроўваюць на перадавую насустрач небяспецы, бо яны нясуць бескампрамісную адказнасць за дзеянні сваіх падраздзяленняў. Гэтак жа малодшым афіцэрам даводзілася кіраваць тактычнымі дзеяннямі самага нізкага ўзроўню, паколькі ў войсках не хапае кадраў добра навучаных і надзеленых паўнамоцтвамі ваенных сяржанцкага складу, якія выконваюць гэтую ролю ў заходніх войсках.

Адзначаецца, што страта значнай часткі маладога пакалення прафесійных афіцэраў, верагодна, пагоршыць праблемы з мадэрнізацыяй падыходу да камандавання і кіравання.

Больш за тое, батальённыя тактычныя групы, якія ўзнаўляюцца ва Украіне з ацалелых частак некалькіх падраздзяленняў, хутчэй за ўсё, будуць менш эфектыўнымі з-за недахопу малодшых камандзіраў.

Улічваючы шматлікія вартыя даверу паведамленні аб лакальных бунтах сярод расійскіх сіл ва Украіне, недахоп вопытных камандзіраў узводаў і рот, верагодна, прывядзе да далейшага зніжэння баявога духу і захавання дрэннай дысцыпліны.

Раней у брытанскай разведцы канстатавалі, што Расія не змагла правільна выкарыстоўваць свае паветрана-дэсантныя войскі ва Украіне, што прывяло да значных страт у многіх элітных падраздзяленнях.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930