Знайсці
30.05.2022 / 09:43РусŁacБел

Выбух у цэнтры Мелітопаля. Магчыма, быў замах на прызначанага расіянамі кіраўніка Запарожскай вобласці

У цэнтры Мелітопаля раніцай у панядзелак прагрымеў магутны выбух. Пра гэта пішуць тэлеграм-каналы.

Падчас выбуху ў жыхароў некалькіх вуліц дрыжалі сцены і вокны.

Паводле папярэдніх звестак, выбух адбыўся ў раёне, дзе размешчаны дом прызначанага расіянамі «кіраўніка Запарожскай вобласці» Яўгена Баліцкага.

Баліцкі, былы дэпутат Вярхоўнай рады Украіны, 26 мая быў прызначаны кіраўніком ваенна-грамадзянскай адміністрацыі часткова падкантрольнай Расіі Запарожскай вобласці. У гэты ж дзень СБУ завяла ў дачыненні да Баліцкага крымінальную справу па артыкуле «калабарацыянізм».

Па папярэдніх даных, раненні атрымалі дзве жанчыны і малады мужчына. Падрабязнасцей пакуль няма.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930