Знайсці
28.05.2022 / 10:47РусŁacБел

Колькасць бежанцаў з Украіны перавысіла адзнаку ў 6,7 мільёна чалавек

Паводле абноўленых звестак Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, з Украіны з пачатку вайны, з 24 лютага па 26 мая, выехалі ў суседнія краіны 6 700 411 чалавек.

Украінскія бежанкі ў Польшчы. Фота: Sergei Grits / AP

Пры гэтым плынь уцекачоў працягваецца. Паводле звестак арганізацыі, толькі за апошнія суткі краіну пакінула 41 тыс. чалавек.

Больш за ўсё ўкраінцаў прыняла Польшча — больш за 3,5 мільёнаў чалавек. У Румынію выехала больш за 984 тысячы чалавек, у Венгрыю — больш за 665 тысяч, у Малдову — больш за 476 тысяч, у Славакію — больш за 451 тысячу. У той жа час у Беларусь — «толькі» больш за 29 тысяч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930