Знайсці
27.05.2022 / 08:39РусŁacБел

Кіраўнік Севераданецка: 60% жылога фонду разбурана, да 90% будынкаў пашкоджаныя

Севераданецк, які стаў пасля захопу Луганска адміністрацыйным цэнтрам вобласці, знаходзіцца пад абстрэламі расійскіх войскаў ужо некалькі тыдняў, аднак у апошнія дні націск расійскіх войскаў узмацніўся.

Кіраўнік ваенна-гарадской грамадзянскай адміністрацыі Севераданецка Аляксандр Струк паведаміў, што ў гарадскі гатэль «Мір» пранікла расійская дыверсійна-разведвальная група, аднак горад працягвае аказваць супраціў.

«60% жылога фонду Севераданецка разбурана, 85-90% будынкаў горада пашкоджаны, і будуць мець патрэбу ў капітальным аднаўленні», — адзначыў Струк.

«Жыхары Севераданецка ўжо забыліся, калі ў горадзе хоць бы на паўгадзіны ўсталёўвалася цішыня. Расіяне б'юць па жылых кварталах бесперапынна», — паведаміў кіраўнік Луганскай АВА Сяргей Гайдай.

Людзі спрабуюць выехаць з Севераданецка і прылеглага да яго Лісічанска, але гэта цяжка зрабіць.

«Траса «Бахмут — Лісічанск» абстрэльваецца, УСУ робяць усё неабходнае для таго, каб траса стала бяспечнай, цяпер рух па трасе магчымы, але вельмі небяспечна», — паведаміў Струк.

За мінулы дзень з Лісічанска эвакуяваліся ўсяго 12 чалавек.

Паводле звестак кіраўніка Севераданецка, у горадзе налічваецца не менш за паўтары тысячы загінулых. Усяго там цяпер застаецца каля 12-13 тыс.чалавек.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930