Знайсці
26.05.2022 / 22:02РусŁacБел

Падаляк: Напад на Украіну з тэрыторыі Беларусі стане канцом праўлення Лукашэнкі

Напад на Украіну з тэрыторыі Беларусі стане самагубствам для беларускіх вайскоўцаў і канцом праўлення Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта ў эфіры нацыянальнага тэлемарафона заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

Міхаіл Падаляк

Падаляка спыталіся, як варта расцэньваць сённяшнія заявы Лукашэнкі аб стварэнні аператыўнага штаба на поўдні беларускай дзяржавы, і ці варта чакаць наступлення па гэтым кірунку.

«Пастаянная камунікацыя ёсць, пастаянна працуе разведка, працуюць спецыяльныя суб'екты, якія займаюцца ацэнкай становішча на мяжы.

Гэта значыць, мы абсалютна дакладна кантралюем сітуацыю на беларуска-ўкраінскай мяжы і кантралюем усе матывы, якія падахвочваюць спадара Лукашэнку да гэтых заяваў.

Гэта тыпова для сучаснага беларускага кіраўніцтва… адначасова ты і хочаш, і не хочаш, можаш і не можаш», — адказаў Падаляк.

Ён лічыць, што наступленне з боку Беларусі будзе азначаць самагубства для беларускіх вайскоўцаў, а для самога Аляксандра Лукашэнкі — завяршэнне праўлення. У той жа час Міхаіл Падаляк не выключыў варыянт, што беларускія войскі могуць выкарыстоўваць летальную зброю.

«Я разумею, што яны сёння могуць выкарыстоўваць крылатыя ракеты, але вы ж разумееце, што калі гэты загад аддасць асабіста Лукашэнка, то для яго ягоная страшэнная кар'ера «апошняга дыктатара» Еўропы скончыцца нечакана», — сказаў дарадца кіраўніка АПУ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера