Знайсці
25.05.2022 / 21:52РусŁacБел

Акупавана 95% Луганшчыны, сітуацыя на Данбасе надзвычай кепская — кіраўнік Луганскай вобласці

Старшыня Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай паведаміў, што зараз акупавана 95% тэрыторыі вобласці. Па яго словах, сітуацыя на Данбасе цяпер вельмі кепская.

Траса Лісічанск—Бахмут. Фота з канала Сяргея Гайдая

«Акупавана 95% тэрыторыі Луганскай вобласці. Сітуацыя на Данбасе — надзвычай дрэнная. Луганшчына працягвае стрымліваць арду, якая знішчае нашы населеныя пункты. Абстрэлы не спыняюцца наогул», — напісаў кіраўнік Луганшчыны.

Па яго словах, траса Лісічанск—Бахмут абстрэльваецца. 24 мая варожая дырверсійна-разведвальная група выйшла на дарогу, была перастрэлка, акупантам удалося нават паставіць свае блок-пасты, але 25 траўня дарога не перакрытая і ўдалося завезці гуманітарныя грузы.

Гайдай дадаў, што Севераданецк не акружаны, а ў горадзе і вёсках мясцовай грамады застаюцца да 15 тысяч жыхароў. Усяго на падкантрольнай украінскім абаронцам Луганшчыне цяпер, па словах кіраўніка АВА — больш за 40 тысяч чалавек, з іх 99% выязджаць нікуды не хочуць. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930