Знайсці
26.04.2022 / 13:46РусŁacБел

Лукашэнка сустрэўся з Мацюшэўскім. Калаўра на нарадзе не было

Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з першым віцэ-прэм'ерам Мікалаем Снапковым, старшынёй КДК Васілём Герасімавым і экс-кіраўніком банка БелВЭБ Васілём Мацюшэўскім стан спраў у банкаўскай сферы, паведамляе БелТА. Паказальна, што на нарадзе не было кіраўніка Нацбанка Паўла Калаўра.

Васіль Герасімаў і Васіль Мацюшэўскі сядзяць спінамі 

«Тэма нашай кароткай размовы — банкаўская сістэма», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён распавёў, што зусім нядаўна Камітэту дзяржаўнага кантролю было даручана праверыць стан спраў у банках — як у прыватных, так і дзяржаўных — і выявіць негатыўныя тэндэнцыі.

«Аказалася, што недахопы ўласцівыя ўсім нашым банкам. І мы робім адназначную выснову, што дрэнна працуем з банкаўскай сістэмай, — заявіў ён. — Мы не стварылі для іх нейкую прававую каляіну, у якой яны павінны выразна развівацца, прытрымлівацца пэўных нормаў, правілаў і законаў, не выходзячы за гэтую каляіну. Тады ў нас і атрымліваецца: то Мацюшэўскі няправільна паступіў, то Калаўр не туды залез і гэтак далей».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
47
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930