Знайсці
19.04.2022 / 15:14РусŁacБел

«Павычышчайце гэтых разгільдзяяў». Лукашэнка запатрабаваў «найсур'ёзнейшай перабудовы» сістэмы адукацыі

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў правесці вельмі сур'ёзныя перабудовы ў сістэме адукацыі. Пра гэта ён заявіў на нарадзе па пытанні забеспячэння законнасці і правапарадку, піша БелТА.

Міністр адукацыі Андрэй Іванец падчас нарады адзначыў, што цяпер у сістэме адукацыі на першае месца выходзяць пытанні выхавання. Асобна ён спыніўся на мерах, якія прымаюцца па прафілактыцы правапарушэнняў з удзелам непаўналетніх.

«Новы чалавек прыйшоў. Я чакаю ад вас перавароту там. Не рэвалюцыі, а перавароту. Вы чалавек, які ў жыцці сербануў столькі, як ніхто іншы, хто тут сядзіць. І вы павінны быць адданым чалавекам сваёй краіне. Ад вас, ад нашых дзяцей усё пачынаецца», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў пра свае патрабаванні да новых падручнікаў і дапаможнікаў, працы з кадрамі ў навучальных установах.

«Павычышчайце гэтых разгільдзяяў, якія прыходзяць у школу, як да станка: прыйшоў, урок даў і сышоў. Не. Трэба працаваць, як са мной працавалі настаўнікі, з раніцы да ночы. І шанавалі гэтую працу. Бардак поўны, — раскрытыкаваў цяперашняе становішча спраў Лукашэнка. — Мы — і Расія — выжывем толькі дзякуючы жорсткай дысцыпліне. У адваротным выпадку нас выкарыстоўваюць».

«Чакаю на працягу наступнага года сур'ёзнай перабудовы ў сістэме адукацыі і перш за ўсё ў школе. Вы ведаеце, што трэба рабіць. Вы ведаеце, якія дзеці павінны вырасці», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
71
Ха-ха
23
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
19
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930