Знайсці
03.11.2021 / 13:38РусŁacБел

Па Лепельшчыне бегае чупакабра? Жыхар злавіў дзіўнага звера, хацеў завезці спецыялістам, але жывёла збегла ФОТА

Жыхарка аграгарадка Стаі знайшла ў цяпліцы на ўчастку невядомага звера, піша лепельская раёнка. Яна звярнулася да суседа, які працаваў у лясной гаспадарцы, і папрасіла агледзець знаходку.

Мужчына быў у шоку, калі пабачыў жывёлу: яна вяла сябе зусім спакойна і яе можна было ўзяць на рукі. Аднак было бачна, што гэта не сабака і не кот. Доўгі хвост без поўсці, як у пацука, даўгія кіпцюры. Ад звера пахла ці то салёнай рыбай, ці то гніллю.

Вясковец вырашыў звярнуцца да спецыялістаў. Паклаў жывёлу ў мяшок і прынёс у нежылы дом. Вярнуўся праз 20 хвілін — а звер да таго моманту ўжо збег. 

Цяпер мясцовыя гадаюць, хто гэта быў: чупакабра, хворы сабака ці янот альбо нешта іншае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930