Летась упершыню з 1939 года скарацілася насельніцтва Мінска. Калі не лічыць вайны, канечне
Насельніцтва Беларусі ў апошні час устойліва скарачалася з 1994 года. Але сталіца краіны так жа ўпарта прырастала новымі жыхарамі. А вось у 2020 годзе насельніцтва Мінска раптоўна зменшылася. Такія даныя даводзіць Белстат.
Так, на канец 2018 года ў Мінску пражывала 2 012 896 чалавек,
на канец 2019 года — 2 020 133 (+7 237),
на канец 2020 года — 2 009 786 (-10 347).
Змяншэнне колькасці насельніцтва Мінска адбылося ўпершыню з 1939 года. Зразумела, калі не лічыць часоў Вялікай Айчыннай вайны. Хаця даныя з 1941 па 1950 гады Белстат і не прыводзіць.
Афіцыйныя ўлады ніяк не каментуюць гэту зʼяву. І наогул не згадвалі пра гэта.
Галоўнае, што мы ведаем пра 2020 год — каранавірус і выбары-2020, з усімі наступствамі.
Чытайце таксама: Думаеце, колькасць пенсіянераў у Беларусі расце? Яна жахліва падае
У стацыянарах краіны ў 2020 годзе памерла на 40% больш пацыентаў, чым у 2019 годзе
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Генштаб УСУ паказаў кадры атакі па аэрадроме ў Джанкоі
 1
«Пуцін — дыктатар, патрыярх Кірыл — памагаты, расійскія НПЗ — законныя ваенныя цэлі» — рэзалюцыя ПАРЕ ў сувязі з забойствам Навальнага
 5
Марыя Васілевіч не злуецца на тых, хто разбіў яе аўто ў 2020-м: «Спрабую зразумець матывацыю чалавека»
 5
Мужчыну, які «напісаў у бот Буданава», абвінавачваюць у падрыхтоўцы да ўдзелу ў замежным узброеным фармаванні
У шклоўскай калоніі пройдзе акцыя «Бессмяротны полк»
 2
Пункт пропуску «Меднікі» цалкам аднавіў працу
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера