Знайсці
14.08.2021 / 19:00РусŁacБел

Міліцыянер падстрэліў жыхара Касцюковіцкага раёна

Раніцай 14 жніўня жыхары вёскі Муравілле пазванілі ў міліцыю і паскардзіліся на канфлікт паміж суседзямі: пабіліся браты, аднаму з іх 34 гады, другому — 33. 

Прэс-служба МУС адзначае, што мужчыны паводзілі сябе агрэсіўна, кінуліся на міліцыянераў з кулакамі. Адзін з іх стукнуў сілавіка і паваліў яго на зямлю, калега хацеў дапамагчы, але на яго напаў другі парушальнік. 

У міліцыі кажуць, што на патрабаванні супакоіцца браты не рэагавалі, адзін з міліцыянераў стрэліў у паветра, але і гэта не дапамагло, таму ён стрэліў у нагу старэйшаму з братоў. Мужчыну забралі ў бальніцу. 

Гэта ўжо другі выпадак за тыдзень, калі супрацоўнікі міліцыі ўжываюць зброю ў адносінах да дэбашыраў. Да гэтага быў выпадак ў Чавусах, дзе мужчына бегаў па вуліцы з сякерай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930