Знайсці
13.08.2021 / 12:18РусŁacБел

У Смалявіцкім раёне затрыманы мужчына, які нападаў на дзяўчат. Ён выбіраў ахвяр у вячэрняй электрычцы

Першае паведамленне аб нападзе паступіла ў міліцыю 22 ліпеня. Невядомы схапіў за валасы дзвюх дзяўчат, якія вярталіся з электрычкі ў пасёлак Чарніцкі, і пацягнуў у бок кустоў, біўшы па галаве. Аднак дзяўчатам удалося ўцячы, паведамляе прэс-служба МУС.

Яшчэ адно падобнае злачынства адбылося ў ноч на 8 жніўня. У Смалявічах на 17-гадовую дзяўчыну напаў мужчына. У гэты раз зламыснік спрабаваў зняць з дзяўчыны і з сябе вопратку, але ахвяры ўдалося вырвацца.

Дзяўчына вычарпальна апісала знешнасць нападніка міліцыі, яго прыкладны ўзрост і адзенне, у якое ён быў апрануты. Праз некалькі гадзін мужчыну затрымалі ў Смалявічах.

Ім аказаўся 58-гадовы раней неаднаразова судзімы за згвалтаванні жыхар Барысава, які вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі летась.

Вядома, што ён сядаў на вячэрнюю электрычку, па дарозе выбіраў ахвяру і выходзіў за ёй на яе прыпынку. Затым нападаў, каб згвалтаваць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930