Знайсці
05.08.2021 / 09:05РусŁacБел

У Мазыры жанчына нарадзіла дачку і пакінула ў скрыні паміраць

30 ліпеня ў лесе каля гарадской дзіцячай бальніцы ў Мазыры знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі.

Высветлілася, што маці — 38-гадовая жыхарка Мазыра, якая вядзе бадзяжніцкі лад жыцця і злоўжывае спіртным, піша СК.

Аднойчы жанчына сустрэла на вуліцы даўніх знаёмых і паехала з імі на страусіную ферму. На ферме кампанія на працягу некалькіх дзён выпівала ў бытоўцы для вартаўнікоў.

У ноч на 21 ліпеня жанчына нарадзіла там дзяўчынку. Затым перавезла немаўля ў Мазыр, аднесла яе ў лес каля дзіцячай бальніцы, паклала ў скрынку і пакінула адну.

Заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930