Знайсці
04.08.2021 / 09:23РусŁacБел

Пад Магілёвам чатырохгадовую дзяўчынку шукалі 40 чалавек

3 жніўня ў 23:25 выратавальнікам паступіла паведамленне, каля вёскі Семукачы згубілася дзіця.

112.by

Малая каталася на самакаце па вуліцы, апошні раз яе бачылі ў 21:35. На пошукі дзіцяці адправіліся больш за 40 чалавек, у тым ліку работнікі МНС, а таксама спецыяльная тэхніка, паведамляе 112.by.

Самакат быў знойдзены на павароце ў суседнюю вёску Астроўшчына. Тады вырашылі агледзець наваколле і закінутыя хаты.

«Ішлі па слядах, якія малая пакідала на пяску. Калі сляды зніклі, я выйшаў на ўскраіну вёскі і з дапамогай ліхтара пачаў аглядаць кожны сантыметр мясцовасці. Дзяўчынка, скруціўшыся, ляжала на дарозе. Я ўзяў яе на рукі, супакоіў і сказаў, што цяпер яна паедзе дадому на вялікай чырвонай машыне», — расказаў ратавальнік Яўген Лобач.

Дзяўчынку знайшлі каля 00:21 на адлегласці 3 км ад дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930