Знайсці
30.07.2021 / 14:21РусŁacБел

«Якая рэвалюцыя? Мы проста хочам сумленных выбараў». Год таму 70 тысяч мінчукоў віталі Ціханоўскую

Год таму ў мінскім парку Дружбы Народаў адбыўся найбуйнейшы перадвыбарчы мітынг з удзелам трох аб’яднаных штабоў. Больш за 70 тысяч чалавек прыйшлі, каб падтрымаць Святлану Ціханоўскую. Хоць дзяржаўныя СМІ напярэдадні пужалі правакацыямі ад расійскіх баевікоў-вагнераўцаў

Вось некалькі цытат таго дня, што прагучалі са сцэны. Яны застаюцца актуальнымі і па сёння.

«Мы змяніліся — і гэта назаўсёды».

«Мы хочам гадаваць дзяцей у Беларусі, не хочам, каб людзі з'язджалі з краіны».

«Мы стаміліся ад усяго гэтага і хочам перамен».

«Я хачу, каб людзей не кідалі ў турмы за тое, што яны проста гуляюць па вуліцах. Я хачу знаць праўду, нават калі у нас у краіне шмат захварэлых, а не слухаць Мінздароўя з «У нас усё добра». 

«Божа мой, якая рэвалюцыя? Людзі, мы проста хочам сумленных выбараў».

Пасля сустрэчы ў Мінску Ціханоўская і яе паплечніцы Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава працягнулі паездкі па рэгіёнах. У кожным іх віталі, ледзь не як рок-зорак, у многія мястэчкі палітыкі да таго амаль не заяздждалі.

Улада хутка зразумела рост папулярнасці аб'яднанага штаба, таму апошнія сустрэчы, у Мінскай вобласці, ужо суправаджаліся затрыманнямі і правакацыямі, частку перадвыбарчых мітынгаў наогул давялося адмяніць.

Другі мітынг у Мінску, напрыклад, улады сарвалі пад выглядам урачыстага мерапрыемства для вайскоўцаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930