Знайсці
19.05.2021 / 17:25РусŁacБел

У кватэры галоўнага рэдактара «Нашай Нiвы» і ягонай жонкі, журналісткі Tut.by, прайшоў ператрус

Дадому да галоўнага рэдактара «Нашай Нiвы» Ягора Марціновіча прыйшлі сілавікі. Жонка Ягора — журналістка Tut.by Адар'я Гуштын.

Дома нікога не было. Каля пад'езда дома і ўнутры яго дзяжурылі сілавікі ў масках. Пра гэта яму паведамілі суседзі.

Ягор вярнуўся дамоў каля 18:00.

Прыкладна ў 20:00 ператрус завяршыўся, сілавікі з'ехалі, Ягор Марціновіч застаўся дома.

Ëн расказаў, што знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Але адзначыў, што крымінальная справа не датычыць «Нашай Нівы». Сілавікі забралі тэхніку, а вось грошы (70 рублёў) яны браць не сталі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера