Знайсці
18.05.2021 / 14:22РусŁacБел

Да чаго прывядзе разгром Тут.бая? Чатыры наступствы

Знішчэнне Тут.бая — гэта наймагутнейшы ўдар па эканоміцы.

У цяперашнім інфармацыйным грамадстве любое пагаршэнне якасці даступнай інфармацыі прыводзіць да веернага эфекту. Бізнэсу трэба аб’ектыўная інфармацыя. На еўрапейскім кантыненце грошы не ідуць туды, дзе няма якасных СМІ. У нас на вачах з краіны будуць сплываць усё новыя кіты бізнэсу.

Па-другое, разгром Тут.бая прывядзе да паскарэння адтоку ІТ-сектара з Беларусі. Атрымліваецца, што ўключэнне любой кампаніі ў ПВТ можна прызнаць незаконным, а віну ўскласці не на тых, хто ўключаў, а на кампаніі ПВТ? Абсурд — але так інтэрпрэтуе сённяшнія падзеі ІТ-бізнэс.

Па-трэцяе, разгром Тут.бая павялічвае імавернасць увядзення новых санкцый ЕС супраць лукашэнкаўцаў — прычым яны ўпершыню могуць стацца не сімвалічнымі, а рэальнымі.

Блакаванне Тут.бая таксама падводзіць рысу пад ранейшым этапам існавання СМІ ў Беларусі. Разгром флагмана медый адкідвае нацыянальныя СМІ на дзесяцігоддзі і зробіць дзяржаву яшчэ больш інфармацыйна залежнай ад Расіі. Спатрэбіцца мабілізацыя грамадства на падтрымку тых беларускіх СМІ, якія застаюцца — унутры краіны і за яе межамі.

Людскія пакуты, боль, траўмы ў выніку рэпрэсій неацэнныя, але трэба памятаць, што любыя масавыя рэпрэсіі б’юць па сістэме мацней, чым па ахвярах.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера