Знайсці
15.05.2021 / 17:15РусŁacБел

17-гадовы палітвязень з Гомеля Мікіта Залатароў заявіў, што больш не вытрымае ў адзіночцы

Палітвязень Мікіта Залатароў, якому 12 мая споўнілася 17 гадоў, сёння быў «пераарэставаны» для правядзення следчых дзеянняў у рамках распачатай у дачыненні да яго другой крымінальнай справы. Мікіту абвінавачваюць у нападзе на супрацоўніка СІЗА, паведамляюць «Моцныя навіны».

Бацькі Мікіты паведамляюць, што ў чаканні афармлення працэдуры новага арышту іх сына цягам доўгага часу пратрымалі ў аўтазаку. «Падлетка вагой 50 кг ахоўвалі чацвёра велізарных сілавікоў», — сказаў бацька Мікіты Міхаіл.

Перадаць яму ежу і ваду не дазволілі. Бацькі адзначаюць, што выглядае Мікіта вельмі бледным і схуднелым, яго самаадчуванне з часу апошняга спаткання відавочна пагоршылася.

Калі пракурор афармляў арышт, Мікіта задаў яму пытанне: «Чаму я сяджу ў камеры адзін?»

Але адказу ён не атрымаў.

Адвакат Мікіты параіў бацькам напісаць заяву ў пракуратуру з нагоды ўтрымання іх сына ў «адзіночцы», спаслаўшыся на тое, што, верагодна, пракуратуры не вядома пра гэты факт.

Пагаварыць з сынам бацькам не дазволілі. Мікіта паспеў толькі сказаць ім, што больш не можа трываць: калі застанецца адзін у камеры — ён не вытрымае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930