Знайсці
24.08.2020 / 12:2414РусŁacБел

На 10 участках Кастрычніцкага раёна Мінска атрымаліся аднолькавыя вынікі

Блогер Дзмітрый Івановіч (iva dim) прааналізаваў вынікі галасавання на выбарах-2020 у Кастрычніцкім раёне Мінска. «Рысавалі пад капірку», — перакананы ён.

Ілюстрацыйны здымак. Фота Надзеі Бужан.

У Кастрычніцкім раёне Мінска было створана 56 участкаў. У адкрытым доступе існуюць вынікі галасавання толькі часткі з іх — у вялікай колькасці выпадкаў старшыні камісій проста не вывешвалі пратаколы.

Тым не менш высветлілася, што на 10 участках у Кастрычніцкім раёне камісіі налічылі роўна 6,1% сапсаваных бюлетэняў.

Гэта анамальна вялікая лічба, звычайна псуюць каля 1% бюлетэняў. А тут яна не проста анамальна вялікая, але яшчэ і аднолькавая.

Амаль паўсюль сышліся і лічбы галасавання «супраць усіх» і падтрымка Святланы Ціханоўскай.

Тая ж карціна была з працэнтам датэрміновага галасавання.

Нарэшце, вынік Лукашэнкі на ўсіх 11 участках — 66,6%.

Участак Старшыня камісііПрадпрыемстваЛукашэнкаЦіханоўскаяСупраць усіхСапсаванаДатэрміновае галасаванне
8Ніна Плотчанка Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў66,6%14,7%7,4%6,1%52,2%
20Аляксандр Карнееўшкола №9766,6%14,7%7,3%6,1%52,2%
27Соф'я БычковаМінскі мясакамбінат66,6%14,6%7,3%6,1%52,1%
30Сяргей КасьянаўБелчыгунка66,6%14,6%7,4%6,1%52,1%
37Алена Пазнякшкола №9066,6%14,7%7,3%6,1%52,1%
38Алег КазючыцБелаэранавігацыя66,6%14,7%7,3%6,1%50,6%
40Георгій КозелМінскі дзяржаўны каледж электронікі66,6%7,0%15,0%6,1%52,1%
44Дзмітрый СакольнікаўБелчыгунка66,6%14,7%7,4%6,1%52,0%
46Дзмітрый Пазняк66,6%14,7%7,3%6,1%52,1%
55Уладзіслаў ШчэпаўАкадэмія кіравання66,6%18,0%5,0%6,1%52,2%

З сайтаў дзяржаўных органаў выдаленая інфармацыя пра склад камісій. Тым не менш часткова яна засталася ў інтэрнэце, як і звесткі, з работнікаў якога прадпрыемства набіралася камісія.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера