Знайсці
28.01.2020 / 12:03РусŁacБел

У клубе Святланы Алексіевіч выступіць аўтар легендарнага «Вожыка ў тумане» Юрый Нарштэйн — 6 лютага

6 лютага, 19.00, канферэнц-зала гасцініцы «Беларусь» (Мінск, Старажоўская, 15). «Лінія Нарштэйна». Свабодная гутарка пра мастацтва.

Юрый Нарштэйн, выбітны расійскі рэжысёр-мультыплікатар, якому ў наступным годзе спаўняецца 80 гадоў, атрымаў за свой уклад у мастацтва ўсе магчымыя ўзнагароды і званні.

У 1968 годзе Нарштэйн дэбютаваў мультфільмам «25-га, першы дзень» (сумесна з Аркадзем Цюрыным), у якім былі выкарыстаны працы савецкіх мастакоў 1920-х гадоў: Лентулава, Альтмана і Пятрова-Водкіна. Фільм «Вожык у тумане »(1975) адкрыў асаблівы погляд на свет, ён заваяваў усіх. У Японіі ён стаў культавым фільмам. «Казка казак» (1979) прызнана «найлепшым анімацыйным фільмам усіх часоў і народаў» па выніках міжнароднага апытання, праведзенага акадэміяй кінамастацтва сумесна з АСІФА-Галівуд (ЗША) у 1984 годзе.

Выкладчыцкая праца, актыўная грамадзянская пазіцыя, удзел у дыскусіях па самых надзённых пытаннях — гэта таксама неад'емны бок жыцця мастака сёння.

На сустрэчы ў клубе пойдзе размова пра тое, што такое сучасная мультыплікацыя, і пра месца мастака ў сучасным свеце, пра яго права на ўласны лёс і стыль.

Уваход вольны.

Колькасць месцаў абмежаваная.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера