Знайсці
29.11.2019 / 10:025РусŁacБел

Леанід Якубовіч зняў дакументальны фільм пра жаночы авіяцыйны полк, што вызваляў Беларусь

Прэзентацыя гісторыка-дакументальнага фільма «Незабудкі. Бессмяротны авіяполк», прысвечанага франтавому жыццю жаночага 46-га авіяцыйнага палка, які прымаў удзел у вызваленні Беларусі ад нямецкіх захопнікаў, адбылася на аэрадроме Ліпкі Мінскага раёна, піша БЕЛТА.

Гэта фільм у дзвюх серыях па сорак хвілін кожная. Яго аўтарам і сцэнарыстам выступіў Леанід Якубовіч. 46-ы авіяцыйны полк складаўся выключна з жанчын, якія ляталі на самалёце По-2. І перш чым пачаць здымкі стужкі, неабходна было стварыць такую машыну. Як адзначыў начальнік Мінскага аэраклуба ДТСААФ Мікалай Мачанскі, апарат створаны ў супрацоўніцтве са спецыялістамі Харкаўскага авіяцыйнага інстытута.

«Гэта работа працягвалася 5 гадоў, потым год выпрабавальнай работы, і ў пазамінулым годзе самалёт сваім ходам прыляцеў у Беларусь», - расказаў ён.

Карціна была знята за два месяцы. «За паўгода мы яе зманціравалі, і яна ўжо ў пракаце ў Расіі, а таксама даступная на YouTube. Гэты самалёт будзе знаходзіцца тут, мы будзем лятаць на ім, паказваць яго моладзі. По-2 - складаны самалёт, але на ім ляталі дзяўчаты 18, 20, 22 гадоў. Кіраваць ім ноччу без прыбораў сувязі, кідаць бомбы - гэта гераічная праца. У сучаснай моладзі ёсць магчымасць убачыць гэты апарат, памацаць», - адзначыў Мікалай Мачанскі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930