Знайсці
30.10.2019 / 14:52РусŁacБел

5 лістапада — прэзентацыя жыццяпісу аўтара першай кнігі пад назвай «Беларусь»

Дом-музей Ваньковічаў (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33а). Пачатак а 18.30. Уваход вольны.

Кніга Людмілы Хмяльніцкай «Лёс інсургента: Дакументальная аповесць аб Аляксандру Рыпінскім і ягоным часе» — гэта біяграфія аднаго з выбітных дзеячаў польска-беларускага культурнага памежжа, удзельніка паўстання 1830—1831 гг., паэта і аднаго з першых беларускіх фатографаў.

Яна выйшла ў серыі «Наша ХІХ стагоддзе» выдавецтва «Лімарыус» пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

«Вывучэнне беларускага фальклору, заахвочанае любоўю да мовы і народа, сярод якога рос, а таксама ўласныя літаратурныя творы, напісаныя на роднай яму польскай мове, робяць творчасць А. Рыпінскага здабыткам адразу дзвюх славянскіх літаратур — польскай і беларускай. Яшчэ з маладых гадоў А. Рыпінскі жыў толькі ў адпаведнасці з уласнымі ўяўленнямі пра гонар і абавязак. Яго пераследавалі ўлады царскай Расіі, і ён быў вымушаны пакінуць месцы, дзе нарадзіўся. Раптоўныя развітанні з сябрамі і блізкімі, суровае жыццё эмігранта, якое прымушала да пераездаў з краіны ў краіну, да нечаканай змены дзейнасці, разумелася не ўсімі нават у яго атачэнні…», - адзначае аўтарка.

Дакументальная аповесць віцебскай даследчыцы Людмілы Хмяльніцкай заснавана на архіўных матэрыялах. Сярод герояў гэтай кнігі таксама паэты Адам Міцкевіч і Вільгельм Кюхельбекер, палітыкі Адам Ежы Чартарыйскі і Анджэй Тавяньскі, імператары і міністры, дыпламаты і вайскоўцы.

У кнізе апісваецца жыццёвы шлях Аляксандра Рыпінскага ад навучання ў Віцебскай базыльянскай гімназіі да жыцця ў эміграцыі і вяртання на радзіму, прадстаўляецца агляд друкаванай і нявыдадзенай творчай спадчыны. Упершыню падрабязна разглядаюцца апошнія гады жыцця, падаюцца дата смерці і месца пахавання.

Аляксандр Рыпінскі, аўтар першай кнігі пад назвай «Беларусь» («Białoruś»), вяртаецца на радзіму.

У прэзентацыі бяруць удзел Людміла Хмяльніцкая, гісторык культуры, аўтарка кнігі; літаратуразнаўца Ірына Багдановіч, гісторык Дзмітрый Матвейчык, пісьменнік Сямён Букчын.

Мадэратар — літаратуразнаўца Аляксандр Фядута.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930