Знайсці
13.09.2019 / 12:0733РусŁacБел

Гэта дзяўчынка ездзіць на ўрокі праз усё Гродна, бо чыноўнікі расфарміравалі яе беларускамоўны клас

Соня Гаравая— школьніца з Гродна. У гэтым годзе яна пайшла ў пяты клас. Каб вучыцца на роднай мове, дзяўчынка ездзіць праз увесь горад, бо яе клас закрылі.

Соня з бацькамі жыве ў Кастрычніцкім раёне Гродна. Раней яна хадзіла ў школу №34. У яе класе было чатыры вучні.

Але ў гэтым годзе клас не захаваўся. Двое дзяцей пераехалі ў іншы мікрараён, яшчэ адзін пайшоў у спартыўную школу.

«Пра тое, што класа не будзе, мы даведаліся перад самым летам. Да апошняга спадзяваліся, што хтосьці пойдзе, што адміністрацыя прапануе іншым дзецям далучыцца. Але Соня засталася адна. На ўвесь Гродна толькі дзве школы маюць беларускамоўныя класы, таму ў нас быў выбар: або пераводзіцца ў школу ў іншым канцы горада, або з'язджаць у вёску», — расказала мама Вольга.

Соня са сваім папярэднім класам.

Дырэктар школы: «Так атрымалася»

Дырэктар школы №34 Віталь Парманчук тлумачыць, што клас закрылі таму, што застаўся адзін вучань.

Дырэктар гродзенскай школы №34 Віталь Парманчук. Фота 1prof.by.

«Наша Ніва»: Але ў іншых школах арганізуюць навучанне, нават калі адзін ахвотны.

ВП: І ў нас для двух вучняў ёсць — яны перайшлі ў 9 клас.

«НН»: А чаму з пятым класам не атрымалася? Чаму, напрыклад, аб'яву ад наборы не далі?

ВП: Паслухайце, у нас штогод у які-небудзь беларускамоўны клас дадаюцца вучні — па адным, па два. Тое, што мы не вядзем работу, не падаем аб'явы, не адпавядае ісціне.

А пяты клас — ну атрымалася так…

Нараканняў ад бацькоў я не бачыў, яны лісты не пісалі. Размова была ў маі з апошнім, хто заставаўся.

Шчыра кажучы, я не адсачыў, ён сышоў з нашай установы ці застаўся вучыцца тут.

***

Цяпер дзяўчынка вучыцца ў школе №32 Ленінскага раёна. На ўрокі яе пакуль возіць тата. Цікава, што ў гэтай установе беларускамоўнае навучанне прапануюць, нават калі толькі адзін вучань выказвае жаданне атрымліваць адукацыю на роднай мове (такая дзяўчынка ёсць, напрыклад, у сёмым класе). Падобныя прэцэдэнты, дарэчы, раней былі і ў школах Магілёва і Бабруйска.

«Адміністрацыя добра да нас паставілася. І Соня задаволена, у яе шмат сяброў, разам з ёй у класе вучыцца яшчэ сем чалавек», — падзялілася мама.

Адлегласць паміж старой і новай школамі — 8 км

Наталля Лубнеўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930