Знайсці
16.09.2019 / 09:304РусŁacБел

17 верасня пачынаецца новы сезон заняткаў па беларускім танцы і спевах

Атмасфера дабрыні і таварыскасці,

каманда выбітных выкладчыкаў і таленавітых вучняў,

яднанне са сваімі традыцыямі і каранямі,

фізічныя нагрузкі з задавальненнем і весялосцю

чакаюць у Школе традыцыйнага мастацтва кожнага, хто хоча дакрануцца да таямніц роднай культуры.

17 верасня Школа чакае ўсіх, хто марыць навучыцца танчыць лявоніху, матлёт, польку, падыспань, кракавяк, мікіту і мноства іншых беларускіх танцаў.

У школе кожны знойдзе беларускамоўнае асяроддзе, новых сяброў і выдатны рэлакс.

Заняткі танца адбываюцца двойчы на тыдзень, па аўторках і чацвяргах, а 19-й гадзіне.

Цягам навучальнага года праводзяцца танцавальныя вечарыны, канцэрты, а па яго завяршэнні найлепшых вучняў чакаюць фестывальныя паездкі, дзе яны маюць магчымасць паказаць сваё майстэрства і пазнаёміцца з культурай розных краін, а таксама людзьмі, якія захапляюцца сваімі нацыянальнымі традыцыямі.

Школа рыхтуе таксама спевакоў, якія цягам навучання праходзяць шлях ад пастаноўкі голасу да канцэртнай практыкі. А зрабіць нацыянальны касцюм сваімі рукамі можна на рамесным курсе.

Інфармацыя пра ўсе кірункі ёсць на сайце школы trad.by.

Для дзетак працуе студыя беларускага танца і фальклору.

Навучанне адбываецца ў дзіцячых і падлеткавых групах. У праграму ўваходзяць танец, спевы, знаёмства са старажытнымі легендамі, казкамі, гульнямі, святкаванне Калядаў, Масленіцы, іншых святаў традыцыйнага календара, танцавальныя ранішнікі.

За навінамі з жыцця школы можна сачыць на старонцы ў фэйсбуку

Больш інфармацыі пра Школу традыцыйнага мастацтва вы можаце атрымаць па тэлефоне +375 29 608 25 56. Альбо пішыце на электронную пошту: [email protected].

Прыватнае прадпрыемства «Кансультацыйныя і навучальныя праграмы», УНП 191517034

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930