Знайсці
09.09.2019 / 18:043РусŁacБел

Украінская рэперка AlyonaAlyona ў новым кліпе ратуе падлеткаў, з якіх кпяць аднагодкі ВІДЭА

Украінская рэперка Алёна Саўраненка, вядомая пад творчым псеўданімам Alyona Alyona, апублікавала кліп «Булiнг», у якім паказала, як здзекуюцца з падлеткаў у школе.

У роліку яна ў вобразе адважнай супергераіні дапамагае тым, каму патрэбна абарона ад хуліганаў. Сама артыстка прызнавалася, што з яе таксама здзекваліся ў школе з-за вагі.

«У пачатковай школе да нас прыязджалі фатографы з касцюмамі розных персанажаў, якія ніколі на мяне не налазілі. Мяне не пакідалі адну ў класе на час фотасесіі, таму я сядзела з аднакласнікамі ў актавай зале. З мяне смяяліся і казалі крыўдныя словы: «Што, таўстуха, не налазяць», «А што, касцюм мачахі для цябе не прывезлі» і іншыя. Гэта былі маральна цяжкія пару гадзін, якія паўтараліся кожны год», — шчыра распавяла рэп-выканаўца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930