Знайсці
17.08.2019 / 09:161РусŁacБел

Да гадавіны атрымання горадам Магдэбургскага права: вялікі фестываль Ulmus пройдзе сёння ў Берасці 

17 жніўня з 13:00 да 20:00 пройдзе бясплатны фестываль гісторыі і культуры Брэста «Ulmus». Гарадскі сад ператворыцца ў яскравую пляцоўку з дзесяткам зон для адпачынку, адукацыі, забаў і г.д. Тут можна будзе таксама набыць часопіс «Наша гісторыя». Прымеркаваны фестываль да гадавіны атрымання горадам Магдэбургскага права.

«Ulmus» — гэта крафтавае свята для берасцейцаў і гасцей нашага гораду, якое ствараецца для таго, каб распавесці гісторыю Берасця праз актуальныя формы.

Вядома, што на фестывалі будзе змяшчацца 8 пляцовак, сярод якіх фуд-корт, дзіцячая зона, маркет, лекторый, шмат гістарычных актыўнасцей. Больш падрабязна ніжэй.

Падсілкавацца, выпіць летніх напояў ці кавы — можна будзе ў зоне фуд-корта. А паваляцца на траве ці сене, пагуляць у настолкі прыходзце на зялёную і безалкагольную зону пікніка. На пікнік можна браць пледы, ежу і гульні для вольнага паветра.

Для дзетак мы таксама падрыхтавалі асобную лакацыю, дзе малых чакае шмат прыгод. На дзіцячай пляцоўцы можна будзе пагуляць з дамамі з картону ці размаляваць гравюру Дальберга. А з 14:00 да 16:00 будзе магчымасць пагуляць у гістарычную гульню «Легенды Брэста», дзе з дапамогай сучасных тэхналогій атрымаецца наведаць розныя куткі горада і даведацца пра іх шмат новага.

Спецыяльна для фэста Ulmus, тэатр «Камішыбаі» стварыў спектакль «Берасцейскі Цмок-ахоўнік» (тэкст Наталля Герасімюк, ілюстрацыі Крыстына Дацкевіч). Паказ адбудзецца ў альтанцы а 13:00, 15:00 і 16:30. Там жа будзе майстар-клас па вырабе значкаў-цмокаў.

Маркет — месца для ўсіх, хто робіць прыгажосць. Толькі натуральнае, экалагічнае, прыгожае і крафтавае. Калі вы захацелі далучыцца да маркета — запаўняйце форму.

На зоне лекторыя сур’ёзныя людзі будуць несурёзна рапавядаць як жылі і размаўлялі берасцейцы. Мікалай Плавінскі (археолаг, кандыдат гістарычных навук) распавядзе як праводзілі вольны час у Сярэднявеччы. А таямніцы старажытнага горада прыадкрые знакаміты даследчык гісторыі Брэста, Анатоль Гладышчук.

Сапраўдная перліна фестывалю ад Фонда развіцця Брэсцкай крэпасці будзе змяшчацца на гістарычнай лакацыі. Кожны зможа паваляцца і пачытаць кнігі, паглядзець адукацыйныя інсталяцыі, паслухаць гістарычныя аповеды ад экспертаў у берасцейскай гісторыі. Таксама можна будзе даведаца пра тое, як будавалі крэпасць і якія надпісы там ёсць, пачуць пра мадэрнісцкую архітэктуру і іншыя цікавосткі. Ваў-эфект створыць праект «ReBrest», які пакажа што дзе было ў старым Берасці з дапамогай 3D-макетаў. Таксама адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Мікалая Плавінскага. А спецыяльна для тых, хто не любіць сядзець на месцы, будзе арганізаваны гістарычны квэст па месцах каля Гарадскога саду. Рэгістрацыя тут.

На фестываль прыедзе галерэя «Арт-Беларусь», якая прывязе частку праекта «Дарогамі Скарыны з Белгазпрамбанкам». Ва ўсіх нас будзе магчымасць адправіцца ў падарожжа ў друкаваную майстэрню Скарыны пры дапамозе шлема віртуальнай рэальнасці. Мадэллю для стварэння віртуальнай майстэрні паслужыла рэканструяваная друкарня XVII-XVIII стагоддзяў, якая знаходзіцца ў Музеі беларускага кнігадрукавання.

У арт-лакацыю мы прывязем зорак андэграўднага мастацтва Беларусі: Сяргея Русака (стрыт-арт мастак з Ліды) і Сяргея Лескеця (фотамастак).

Русак стварыў нечаканы вобраз Берасця з штодзённым сюжэтам, які на першы погляд вельмі просты, але нябачна адгукаецца ў тутэйшым сэрцы. Яшчэ Сяргей Русак правядзе майстар-клас па стварэнні плакатаў з берасцейскім сюжэтам у межах праекта Фонда развіцця Брэсцкай крэпасці «1000 ідэй для Брэста». Акрамя гэтага будзе працаваць «друкарня» па метаду шаўкаграфіі з малюнкам Сергея Русака. Каб набіць для сябе выяву пра Берасце, вазьміце торбу ці цішотку светлага колеру.

Сергея Лескець створыць Райскі сад. У калабарацыі з бабкамі-шаптухамі ён збірае лекавыя зёлкі, фатаграфуе іх з дапамогай тэхналогіі lumen print. У гэтым працэсе Сяргей выкарыстоўвае ваду з рэк і святых крыніцаў, часам замоўленую ваду. На фестывалі можна будзе непасрэдна пазнаёміцца з мастаком, адчуць шаманізм ягоных прац і паспрабаваць самім стварыць раслінную прыгажосць.

Фіксаваць свята і вобразы гасцей будзе праект «Утульнае маляванне». Сярод дрэваў з 14:00 да 16:00 берасцейскія мастакі створаць асаблівую атмасферу да якой далучыцца можаце і вы.

Каб вы пабачылі яшчэ адзін пласт сучаснай культуры Брэста, на музычную пляцоўку мы запрасілі аб’яднанне PODPOLIE 162. Гэта супольнасць нойз-музыкантаў якія з 18:30 да 20:00 будуць адпраўляць у паветра свае біты і класіку хіп-хопа.

Праграма фэста Ulmus

17 жніўня 13:00-20:00, Брэст, Градскі сад

13:00: старт фэста,

13:00-13:45: папяровы спектакль тэатру «Камішыбаі», «Берасцейскі Цмок-ахоўнік»,

14:00-16:00: гістарычная гульня для дзяцей «Легенды Брэста»,

14:00-16:00: маляванне гасцей фэста, праект «Утульнае маляванне»,

15:00-16:00: майстар-класс па фотаграфаванні раслін ад фотамастака Сяргея Лескеця,

15:00-15:45: папяровы спектакль тэатра «Камішыбаі», «Берасцейскі Цмок-ахоўнік»,

15:00-16:00* - размовы з берасцейскімі краязнаўцамі і гісторыкамі за кавай (Іван Чайчыц, Ірына Малоз, Наталля Зданевіч і іншыя).

*спіс удакладняецца

16:00: гістарычны квэст па ваколіцах Гарадскога саду,

16:00-18:00: гістарычны лекторый (выступоўца: Мікалай Плавінскі).

16:30-17:15: папяровы спектакль тэатра «Камішыбаі», «Берасцейскі Цмок-ахоўнік».

18:00-20:00: маляванне плакатаў з сюжэтам Брэста (стрыт-арт мастак Сяргей Русак),

18:30-20:00: выступ электронных музыкаў, аб’яднанне PODPOLIE 162.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера