«Аднойчы… у Галівудзе». Самыя выгадныя квіткі тут
Набыць квіткі можна праз нашу Афішу.
8 жніўня ў пракат выйдзе 9-ы фільм Таранціна. Той самы, дзеля якога на дзве ночы перакрывалі Галівудскі бульвар, каб адсняць сцэны, дзе Кліф Бут (Брэд Піт) праязджае на машыне. А праз тры месяцы перакрывалі зноў, каб зняць, як ён вяртаецца назад.
Фільм апавядае пра падзеі, якія адбыліся ў Галівудзе ў 1969 годзе, на захадзе яго «залатога стагоддзя». Па сюжэце, вядомы акцёр Рык Далтан (Леанарда ДыКапрыа) і яго дублёр Кліф Бут (Брэд Піт) спрабуюць знайсці сваё месца ў імклівым свеце кінаіндустрыі.
Фільм атрымаўся вельмі атмасферны. Відаць, што была праведзена вялікая праца над касцюмамі, дэкарацыямі, вобразамі. Усё прадумана і зроблена да драбнюткіх дэталяў, таму назіраць за тым, што адбываецца на экране, будзе вельмі і вельмі прыемна.
Прыемна будзе паглядзець і на па-сапраўднаму зорны акцёрскі склад. Галоўныя ролі тут выконваюць Леанарда ДыКапрыа (Рык Далтан), Брэд Піт (Кліф Бут) і Марго Робі (Шэран Тэйт).
Гумар фільма ў стылі Таранціна: хапае прыемных жартаў, але чорны гумар перамагае (па колькасці).
Агулам фільм атрымаў 84/100 на Metacritic і шмат станоўчых водгукаў на іншых парталах. Сярод якіх ёсць і тыя, што сцвярджаюць, што «Аднойчы… у Галівудзе» — самы дзіўны з усіх фільмаў Таранціна.
Чаму? Пабачым 8 жніўня.
А перад тым, як ісці ў кіно, раім пачытаць нашу найкласнейшую рэцэнзію:
And away we go! Маляўнічыя памінкі па Галівудзе ў фільме «Аднойчы ў Галівудзе»





