Мроя, N.R.M., ZET і VOLSKI: Вялікі электрычны канцэрт Лявона Вольскага ў чатырох адзяленнях адбудзецца 26 кастрычніка
Унікальны канцэрт Лявона Вольскага адбудзецца 26 кастрычніка 2019 года ў сталічным клубе PrimeHall.
Унікальны ён тым, што падчас яго на адной сцэне загучаць хіты гуртоў Мроя, N.R.M., ZET і VOLSKI.
Гэтыя праекты трапілі ў свой час і нарадзілі хіты, якія спяваюцца дзесяцігоддзямі. Першы гурт музыкі — Мроя — выйшаў на вялікую сцэну 35 гадоў таму і на доўгія гады заняў месца лідара айчыннай рок-сцэны.
25 гадоў таму з’явіўся N.R.M. — найпапулярнейшы беларускі гурт мяжы тысячагоддзяў, які, нягледзячы на часта змрочныя тэксты, даваў надзею на лепшае некалькім пакаленням.
20 гадоў таму нарадзіўся, бадай, самы таямнічы гурт беларускай сцэны — ZET.
У 2014 годзе выданнем жорсткага і бескампраміснага альбома Hramadaznaustva Лявон Вольскі прэзентуе свой новы праект VOLSKI. Сёлета праект адзначае сваё 5-годдзе.
«Гэты канцэрт будзе адным з самых цікавых: чатыры аддзяленні, кожнае з якіх цалкам прысвечанае аднаму з гуртоў, — кажа Лявон Вольскі. — Варта будзе ўзгадаць даўно не граныя песні, прапрацаваць паўнавартаснае шоу, якое паглыбіць гледача ў атмасферу таго ці іншага часу. Магчыма, атрымаецца знайсці ў шафе тыя самыя касцюмы…»
Калі: 26-га кастрычніка, 18:00
Дзе: клуб Prime Hall (Мінск, Пераможцаў, 65)
Квіткі: 30.00 - 65.00 BYN (у касах і на сайце аператара Kvitki.by, на сайце і ў касе Prime Hall).





