«Чалавек-павук: удалечыні ад дома» — квіткі на Afisha.NN.BY
У кіно працягваюць паказваць фільм Marvel «Чалавек-павук: Удалечыні ад дома».
Калі вы яшчэ не паглядзелі супергеройскі суперфільм, то раім гэта зрабіць як мага хутчэй, каб пазбегнуць спойлераў ды і проста паспець гэта зрабіць.
Пітэр Паркер разам з сябрамі адпраўляецца на летнія канікулы ў Еўропу. Аднак адпачыць прыяцелям наўрад ці атрымаецца — Пітэру давядзецца пагадзіцца дапамагчы Ніку Ф'юры раскрыць таямніцу істот, якія выклікаюць стыхійныя бедствы і разбурэнні па ўсім кантыненце.
Крытыкі, якія ўжо пабачылі фільм, хваляць яго. Акрамя экшна і спецэфектаў, фільм насычаны простай жыццёвай філасофіяй. Усё як мае быць у Marvel. Metacritic ставіць фільму 73 балы.
Фільм будуць паказваць да 28 ліпеня. Але паглядзець яго лепш ужо зараз.
Набыць квіткі можна праз нашу Афішу.
Кошт 5.50 — 10.00 BYN.
Сеансы пройдуць у Арт-кінатэатрах у «Еўропе» і «Тытане».





