Фотавыстава «Курапаты, Дзяды-1989. 30-ыя ўгодкі шэсця і ўсталявання Крыжа Пакуты»
Змаганне за праўду пра месца сталінскіх растрэлаў Курапаты працягваецца ўжо больш за трыццаць гадоў.
Яшчэ 29 кастрычніка на Дзяды 1989 году ў Мінску тысячы людзей прайшлі ад Усходніх могілак да Курапатаў, дзе правялі мітынг-рэквіем і ўсталявалі першыя крыжы, цэнтральны з якіх назвалі Крыж Пакуты.
Многія людзі, якія бралі ўдзел 29 кастрычніка 1989 года ў масавым шэсці да Курапатаў, у далейшым адыгралі выключна важную ролю ў станаўленні Беларусі як незалежнай дзяржавы.
У аснову выставы «Курапаты, Дзяды-1989. 30-ыя ўгодкі шэсця і ўсталявання Крыжа Пакуты». пакладзеныя працы вядомага беларускага фатографа Уладзіміра Сапагова (1952 - 2012).
Выстава распачнецца 9 ліпеня а 18:00 на адукацыйнай пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» (Мінск, вуліца Ложынская, памяшканне 404. (ст.м. Уручча).





