Знайсці
22.10.2018 / 14:4211РусŁacБел

Старшыня Федэрацыі хакея выбачыўся перад заўзятарамі

Генадзь Савілаў, фота Дзмітрыя Брушко

Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Генадзь Савілаў на прэс-канферэнцыі распавёў пра свае першыя 100 дзён ля стырна арганізацыі. А пачаў ён сваю прамову з выбачэнняў перад беларускімі заўзятарамі за шматлікія няўдачы айчыннага хакея на розных франтах

— Хачу папрасіць прабачэння ва ўсіх беларускіх заўзятараў за выступы мінскага «Дынама» і зборнай Беларусі на апошнім чэмпіянаце свету. Выбачаюся ад імя і кіраўніцтва федэрацыі, і адміністратараў, і трэнераў, і дзіцячых трэнераў. Нехта, можа, далучыцца да майго спіча, нехта — не. Але галоўнае - мы ўсе разам вінаватыя ў тым, што так хвалюе беларускага заўзятара, хакейных прыхільнікаў. Паверце, што ўсе разам мы спрабуем неяк выправіць сітуацыю. Нікога не цікавіць, хто вінаваты, усё хочуць бачыць нейкія змены, хочуць бачыць спыненне гэтага некантраляванага падзення. Мы сапраўды неабыякавыя да таго, што адбываецца на хакейных пляцоўках краіны, — сказаў Генадзь Савілаў.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера