Знайсці
12.05.2018 / 11:0114РусŁacБел

Форвард зборнай Беларусі ўстанавіў антырэкорд чэмпіянатаў свету

Reuters.com

Пакуль Беларусь прайграе на чэмпіянаце свету наогул усім, Сяргей Дрозд увайшоў у гісторыю хакея.

Матч з Чэхіяй стаў для гульца 37-м на чэмпіянатах свету. Што тут такога? Беларус стаў першым хакеістам у гісторыі, які правёў на сусветных першынствах больш за 36 матчаў, не набраўшы ніводнага бала. У зборнай Дрозд выступае з 2009 года, і з тых часоў яго статыстыка выглядае так: 0 шайбаў, 0 перадач. І ўсё гэта пры каэфіцыенце карыснасці «-23».

Па дадзеных Eliteprospects.com, раней антырэкорд належаў польскаму абаронцу Анджэю Славакевічу, які правёў на чэмпіянатах свету 36 матчаў, не набраўшы ніводнага бала. Ён завяршыў кар'еру ў 1986 годзе.

Пры гэтым сярод форвардаў беларус найгоршы даўно: нарвежац Робін Дальстрэм не закідваў толькі ў 26 сустрэчах.

By.tribuna.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера