Калі брэсцкае «Дынама» не пачне перамагаць, то можа і не дабрацца да медалёў. Што чакаецца ў сёмым туры чэмпіянату Беларусі
Разам з Букмекерскай канторай Марафон мы працягваем сачыць за чэмпіянатам Беларусі!
Здаецца, што чэмпіянат зусім нядаўна пачаўся, а ўжо згуляная яго пятая частка. Усё больш зразумелым становіцца, якія каманды будуць змагацца за медалі, а якія за выжаванне. Пакуль няясна толькі, чаго чакаць ад брэсцкіх дынамаўцаў. Каманду-фаварыта відавочна ліхаманіць. Гульня «Дынама» з «Віцебскам» павінна стаць цэнтральнай у гэтым туры.
«Мінск» — «Слуцк»
- 11.05 / 19:30. Стадыён ФК «Мінск»
- Каэфіцыенты: «Мінск» (перамога) — 3,08, нічыя — 2,875, «Слуцк» (перамога) — 2,55.
«Слуцк» святкуе перамогу над «Смалявічамі». Фота з vk.com.
«Мінску» ніяк не ўдаецца здабыць першую ў чэмпіянаце перамогу. Каманда ўжо звалілася ў зону вылету. Крыху нават крыўдна за гэта, бо «гараджане» з тых каманд, якія куюць кадры ўласнымі сіламі. Гэта адна з наймацнейшых дзіцячых школ на сённяшні дзень. У камандзе амаль адны юнакі. З ветэранаў — толькі галкіпер Сяргей Верамко, які стаў ньюсмейкерам мінулага тура, атакаваўшы пасля гульні з «Віцебскам» галоўнага арбітра сустрэчы.
«Слуцк» найперш прыцягвае да сябе ўвагу бліскучай гульнёй іх бамбардзіра Яўгена Шыкаўкі. На рахунку гульца ўжо пяць забітых мячоў. Гэта болей, чым у дзевяці каманд з шаснаццаці ў вышэйшай лізе. Відавочна, што хлопцу вельмі хацелася б забіць у пятніцу і Верамко.
Прагноз «НН»: тотал меншы за 2,5.
«Смалявічы» — «Дняпро»
- 12.05 / 15:30. ФАК «Кастрычніцкі»
- Каэфіцыенты: «Смалявічы» (перамога) — 3.08, нічыя — 2.875, «Дняпро» (перамога) — 2.55
У «Смалявічаў», як і ў «Мінска», пакуль няма перамог. Тры нічые пры трох паразах. Хаця гульня вельмі часта пакідае добрыя ўражанні, як, напрыклад, у матчы з брэсцкім «Дынама». Для такіх малых калектываў, як «Смалявічы», задача не вылеціць у першы ж сезон павінна быць прыярытэтнай.
«Дняпро» даў сапраўдны бой БАТЭ ў апошнім туры. Каманду наперад вёў Аляксандр Паўлаў, які шмат гадоў аддаў барысаўскаму калектыву, быў адным з любімчыкаў тарсіды. Цяпер Паўлаў вызначае гульню роднай для сябе каманды. «Дняпро» бадзёра пачаў чэмпіянат, але зараз троху затармазіў. Гульня ў Смалявічах — нагода набыць новае дыханне для гульцоў і трэнераў.
Прагноз «НН»: «Дняпро» не прайграе.
«Гомель» — «Тарпеда-БелАЗ»
- 12.05 / 17:30. Стадыён «Цэнтральны»
- Каэфіцыенты: «Гомель» (перамога) — 3.08, нічыя — 2.875, «Тарпеда-БелАЗ» (перамога) — 2.55
Багдан Мышанка забіў класны гол брэсцкаму «Дынама». Фота з vk.com.
Гамельчукі ну зусім не ўражваюць у гэтым чэмпіянаце. Калі ў іншых каманд, што знаходзяцца на дне, яшчэ бываюць яркія ўспышкі, то «зялёна-белыя» глядзяцца ну зусім нудна. І нават шматлікія легіянеры каманду не ратуюць. Трэнеру каманды самы час задумацца, што з ягоным клубам не так.
Жодзінцы ж, наадварот, выдалі супергульню ў мінулым туры. Пад колы БелАЗа трапілі піжоны з брэсцкага «Дынама». «Тарпеда» забіла два мячы, не даўшы шанцаў на рэванш. Асабліва прыгожым выдаўся гол у Багдана Мышанкі, які чарпачком закінуў мяч за каўнер Аляксандра Гутара. Жодзіна ўжо на трэцім месцы ў табліцы, і ніжэй апускацца каманда яўна не мае намеру.
Прагноз «НН»: перамога «Тарпеда-БелАЗ».
«Дынама» (Брэст) — «Віцебск»
- 12.05 / 19:30. Стадыён «Брэсцкі»
- Каэфіцыенты: «Дынама-Брэст» (перамога) — 1.80, нічыя — 3.22, «Віцебск» (перамога) — 5.05
А цяпер пераходзім да цэнтральнай гульні тура. «Дынама» на дадзены момант знаходзіцца толькі на 11-м месцы! А колькі было пантоў, што каманда адбярэ чэмпіёнства ў БАТЭ. Відаць, нешта ў раздявалцы каманды не так. Трэнер шмат крытыкуе Паўла Савіцкага, які, па некаторых звестках, зарабляе ў «Дынама» 20 тысяч даляраў у месяц. Іншыя зоркі маюць таксама адпаведнае ўзнагароджанне. Кажуць жа, што вялікія грошы псуюць. Калі Брэст не пераможа ў фінале Кубка ў БАТЭ, то чэшскага трэнера каманды Радаслава Латала, найхутчэй, адправяць у адстаўку.
«Віцебск» жа ідзе ў групе лідараў. Каманда відавочна мае намер скончыць чэмпіянат у першай пяцёрцы. Асабліва файны па вясне бразільскі ветэран каманды Рафаэль Ледэсма, які стаў сапраўдным важаком каманды. У мінулым туры «Віцебск» нават без дыскваліфікаванага брамніка Дзмітрыя Гушчанкі вырваў перамогу ў «Мінска».
Прагноз «НН»: тотал большы за 2,5.
«Шахцёр» — «Іслач»
- 13.05 / 15:00. Стадыён «Будаўнік»
- Каэфіцыенты: «Шахцёр» (перамога) — 1.60, нічыя — 3.38, «Іслач» (перамога) — 7.00
«Шахцёр», мабыць, можа залічыць сабе ў актыў нулявую нічыю з мінскім «Дынама». Бо пачатак сезона ў «гарнякоў» быў зусім бязрадасным. Цяпер каманда паціху пачынае падымацца з глыбіняў турнірнай табліцы. Спецыялісты адзначаюць, што ў салігорцаў з’явілася больш фізічнай сілы, што дазваляе дабівацца добрых вынікаў.
«Іслач» згуляла самы гарачы матч мінулага тура. У гульні з «Нёманам» было забіта найбольш мячоў. А пасля сустрэчы разышоўся настаўнік «ваўкоў» Віталь Жукоўскі. Гэта цяжка перадаць словамі, лепш проста паглядзець. І хай гэта мяжуе з хамствам, але такіх жывых эмоцый беларускаму футболу часам, відавочна, бракуе.
Прагноз «НН»: перамога «Шахцёра».
«Нёман» — «Гарадзея»
- 13.05 / 17:15. ЦСК «Нёман»
- Каэфіцыенты: «Нёман» (перамога) — 1.80, нічыя — 3.22, «Гарадзея» (перамога) — 5.05
«Нёман» здабыў у цэлым класную перамогу ў «Іслачы» ў мінулым туры. Засмучае пакуль толькі той факт, што гродзенцы перамогі здабываюць выключна ў Мінску, а вось на хатняй арэне парадаваць заўзятараў ніяк не могуць. З мінулага тура аматарам запомніцца грузінскі абаронца «Нёмана» Кантарыя, які разбіў нос суперніку. Гульцы «Гарадзеі» няхай будуць асцярожнымі.
«Гарадзея» ўпусціла магчымасць у мінулым туры здабыць першую перамогу. Шэры «Гомель» быў якраз такім супернікам, якога можна было браць. Цяпер перамог можна зачакацца яшчэ доўга. Ды і трэнер каманды сказаў, што пакуль «Гарадзея» толькі «церпіць і выжывае».
Прагноз «НН»: «Нёман» не саступіць.
БАТЭ — «Тарпеда»
- 13.05 / 19:30. «Барысаў-Арэна»
- Каэфіцыенты: БАТЭ (перамога) — 1.10, нічыя — 8.70, «Тарпеда» (перамога) — 25.00
Шэсць матчаў — шэсць перамог. БАТЭ не спыніць, не разбіць, не стрымаць. Каманда дэманструе адначасова і спелую, і не вельмі энергазатратную гульню. Забівае роўна столькі, колькі трэба для перамогі. Дарэчы, пра перамогі. З 9 Мая гульцы і трэнеры БАТЭ павіншавалі сваіх заўзятараў па-беларуску, прадэкламаваўшы верш Пімена Панчанкі «Дзяўчаты мыюць танк». Звярніце ўвагу на беларускае вымаўленне Ігара Стасевіча.
Мінскае «Тарпеда» вельмі бадзёра пачало чэмпіянат. Але цяпер усё болей скатваецца на дно табліцы. І не сказаць жа, што «аўтазаводцы» гэтак слаба глядзяцца, але камандзе татальна не шанцуе. Прыезд легендарнага клуба пасля адраджэння на «Барысаў-Арэну» — гэта знакавая падзея, але ў гэтай гульні мінчукам нічога не свеціць.
Прагноз «НН»: буйная перамога БАТЭ.
«Прамень» — «Дынама» (Мінск)
- 14.05 / 19:30. САК «Алімпійскі»
- Каэфіцыенты: «Прамень» (перамога) — 7.80, нічыя — 3.90, «Дынама-Мінск» (перамога) — 1.47
Раней пра «Прамень» смяяліся, што гэтая каманда занадта моцная для першай лігі, але занадта слабая для вышэйшай. Пасля дзвюх перамог запар «Прамень» заняў месца ў сярэдзіне табліцы. Вылятаць з эліты хлопцы яўна не хочуць.
Мінскае «Дынама» пакуль заслугоўвае толькі добрых словаў. У каманды пакуль няма ніводнага пройгрыша. Упэўненае другое месца ў табліцы. І файныя шанцы на змаганне з БАТЭ за чэмпіёнства.
Прагноз «НН»: перамога «Дынама».
Зноў заклікаем вас хадзіць на стадыёны і заўзець за ўлюбёныя клубы. Іншых у нас няма. А каб прагляд футболу быў больш цікавым, раім зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!





