Сёння стартуе ЧС па хакеі: як выступіць зборная Беларусі
Сёння ў Даніі стартуе чэмпіянат свету па хакеі ў элітным дывізіёне. Формула традыцыйная: 16 зборных разбітыя на дзве групы па восем у кожнай.
Каманда Беларусі гуляе ў групе са Швецыяй, Расіяй, Францыяй, Швейцарыяй, Чэхіяй, Славакіяй, Аўстрыяй.
Першы матч — са Швецыяй (сёння, у 21:10). Заўтра супернікам Беларусі будзе Францыя (17:15), у панядзелак — гульня з Расіяй (17:15). Затым матч са Швейцарыяй, з Чэхіяй, 12 мая — з Аўстрыяй, а завершыцца групавы раўнд гульнёй са Славакіяй.
Формула наступная. Зборныя ў групе праводзяць аднаколавы турнір, у чвэрцьфінал выходзяць чатыры зборныя, а каманда, што зойме апошняе месца, пакідае эліту.
Праўда, трэба ўлічваць, што наступны чэмпіянат пройдзе ў Славакіі, таму гэтая зборная застанецца ў найвышэйшым дывізіёне.





