Знайсці
26.09.2008 / 16:138РусŁacБел

«Палац» будзе клікаць на выбары?

У суботу ў аэрапорце «Менск‑1» пройдзе фінальны пяцігадзінны канцэрт грамадзка‑культурнай акцыі «Мы — беларусы!».

Заўтра, 27 верасьня, у аэрапорце «Менск‑1» пройдзе фінальны пяцігадзінны канцэрт грамад, зка‑культурнай акцыі «Мы — беларусы!».

Сярод выступоўцаў: Ірына Дарафеева, Анжаліка Агурбаш, Якаў Навуменка, Ядвіга Паплаўская і Аляксандар Ціхановіч, Ларыса Грыбалёва, Паліна Смолава, Жанет, Ксенія Сітнік, гурты «Палац» , «Да Вінчы», паведамляе БЕЛТА.

Традыцыйна прагучыць гімн Беларусі, які выканае мяшаны хор прафэсійных і аматарскіх калектываў у колькасьці ня менш чым 300 чалавек.

Гала‑канцэрт адначасова стане завяршэньнем другога этапу грамадзка‑культурнай акцыі «Мы — беларусы!», што пачаўся (этап) у Барысаве, у часе Дня беларускай пісьменства.

А актывісты БРСМ падчас канцэрту правядуць сэрыю флэш-мобаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера