Знайсці
02.07.2015 / 09:2111РусŁacБел

Пра недахоп культуры ў музеі Караткевіча ў Оршы

«27 чэрвеня да мяне прыехалі госці. Па традыцыі пайшлі ў музей Караткевіча», — піша наш чытач з Оршы Генадзь Шэпелеў.

«Абурыла не тое, што супрацоўнікаў прыйшлося шукаць, сорамна перад гасцямі за іншае. Сярод нас быў чалавек, які добра ведае біяграфію і творчасць Уладзіміра Караткевіча, таму, набыўшы квіткі, паслугамі экскурсавода вырашылі не карыстацца.

Не прайшло і 10 хвілін, як аднекуль зверху зляцела загадчыца музея і ва ультыматыўнай форме заявіла, што экскурсія платная і яна яе будзе праводзіць. Не даслухаўшы да канца і спаслаўшыся на недахоп часу, мы пакінулі «культурную» установу, дзе блытаюць даты і не ведаюць дакладна прозвішчы.

Мне сорамна перад гасцямі, і таму прашу прабачэння ад імя ўсіх сумленных і выхаваных аршанцаў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829