Знайсці
30.06.2015 / 10:182РусŁacБел

Чаму многія ў Еўропе хочуць дэфолту Грэцыі

У «Газеце выборчай» піша Эн Эплбаўм.

У грэчаскім крызісе справа не ў эканоміцы. Справа ў палітыцы. У абяцаннях, якія давалі грамадзянам урады, і ў здольнасці дзяржавы гарантаваць грамадзянам пэўны ўзровень жыцця.

Неплацежаздольнасць, банкруцтва, Grexit, крах. Калі табе падаецца, што ты ужо чытаў пра такі сцэнар, дык маеш рацыю: сапраўды ўжо чытаў пра тое. Любая дыскусія аб грэцкім крызісе хутка пераходзіць у абмеркаванне датаў: выплаты запазычанасці, рэфінансаванне, пасяджэнні Міжнароднага валютнага фонду і Еўрапейскага цэнтральнага банку. Дагэтуль гэтыя даты заўсёды сканчаліся чарговай адтэрміноўкаю. Наступная такая дата надыдзе 30 чэрвеня. Цяпер Грэцыя павінна выплаціць 1,7 млрд еўра, якіх у яе няма.

Калі ты не сочыш за падзеямі, можаш цяпер заблытацца ва ўсім гэтым эканамічным жаргоне. Карацей кажучы, справа ў тым, што Грэцыя, якая больш не можа браць пазыкі на рынку, цалкам залежыць ад міжнародных і еўрапейскіх фінансавых устаноў. Для таго, каб не марнаваць больш грошай, гэтыя ўстановы жорстка абмяжоўваюць дзяржаўныя выдаткі краіны. З другога боку, Грэцыя спрабуе абысці і звесці на нішто дамоўленасці, бярэ адзін крэдыт, каб сплаціць іншыя. Сачыць за гэтым серыялам надакучвае.

Але сутнасць таго, што адбываецца, — не ў лічбах. Крызіс у Грэцыі, у аснове сваёй, не пытанне эканомікі. Гэта палітычнае пытанне. Пытанне ў абяцаннях, якія давалі грамадзянам урады, і здольнасці дзяржавы гарантаваць грамадзянам пэўны ўзровень жыцця. Не толькі ў Грэцыі, але і ва ўсёй Еўропе. Цяперашні ўрад Грэцыі быў абраны на аснове цалкам ілжывага абяцання: што Афіны змогуць надалей падтрымліваць адну з самых дарагіх пенсійных сістэм і адну з самых буйных бюракратый у Еўропе, а за гэта заплацяць іншыя краіны. Не ўсе грэкі паверылі ў гэтую казку, але было іх досыць шмат, каб выбраць кааліцыйны ўрад крайніх левых і крайніх правых, якія публічна заявілі, што не будуць выконваюць правілаў, устаноўленых фінансавымі інстытутамі, што не любяць Еўрапейскага Саюза, які на працягу многіх гадоў ратаваў грэкаў, і што хочуць збліжэння з Расіяй.

У іншых краінах – іншыя ўрады і іншыя выбарцы, і многія з іх чулі процілеглыя заявы – што іх грамадства павінна жыць па сродках. Гэта вядомая нямецкая мантра, але было б няправільна лічыць, што бітва, што працягваецца ў Еўропе, — гэта тытанічная барацьбы суровай Нямеччыну з безадказнай Грэцыяй. Карыкатурыстам падабаецца вобраз армрэстлінгу канцлеркі Ангелы Меркель з прэм'ер-міністрам Алексісам Цыпрасам, аднак свае палітычныя акцыі ў гэтай гульні маюць шмат іншых краін. Пасля крызісу ў 2008 годзе Міжнародны валютны фонд ратаваў ірландскую эканоміку. Ірландыя трымалася ўсталяванага плана, рабіла ўзгодненыя крокі ў рэфармаванні, і ў 2014 годзе дасягнула самага хуткага роту эканомікі ў Еўропе. Латвія перажыла крызіс, падобны да такога, які мае Грэцыя пасля 2009 года, страціла пятую частку ВУП, але таксама аздаравілася. Дык чаму ірландскія або латвійскія выбаршчыкі павінны быць салідарнымі з грэчаскімі за свой кошт?

У Іспаніі, Францыі, Нідэрландах папулісцкія партыі, як правыя, так і левыя, некаторыя вельмі падобныя да «Сырызы», што кіруе Грэцыяй, уяўляюць пагрозу для ўрадаў, якія спрабуюць захаваць збалансаванасць бюджэту, застацца ў Еўрапейскім Саюзе і выконваць прынятыя правілы. Калі дазволіць Грэцыі змяняць правілы, дык многім еўрапейскім палітыкам будзе значна складаней выйграць наступныя выбары. Для некаторых з іх выбар няправільнага сцэнару для Грэцыі можа азначаць палітычную смерць. Гульня тычыцца не толькі Грэцыі. Яна тычыцца самой канцэпцыі фінансавай справядлівасці. Вось чаму так шмат людзей хоча цяпер прымусіць Цыпраса паказаць карты. Хоча ўзяць на сябе рызыку, дапусціць дэфолт Грэцыі і паглядзець, што адбудзецца. 

* * *

Энн Эплбаўм (AnneApplebaum) – амерыкана-брытанская журналістка, пісьменніца, лаўрат Пулітцэраўскай прэміі за кнігу «Гулаг». Жонка Радаслава Сікорскага.

З wyborcza.pl пераклаў Руслан Равяка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829