Знайсці
23.06.2015 / 22:2719РусŁacБел

У Цэнтральнай кнігарні прадаюць магніты з выявай Сталіна ФОТАФАКТ

Я вельмі часта наведваю Цэнтральную кнігарню па адрасе г. Мінск, пр. Незалежнасці, 19, якіая знаходзіцца недалёка ад ГУМа. Не так даўно заўважыў, што сярод сувенірнай прадукцыі, якая прадаецца ў краме, маюцца магніты на халадзільнік з выявай Іосіфа Сталіна.

Думаю, не варта нагадваць, што колькасць ахвяр сталінскіх рэпрэсій вылічаецца мільёнамі, у тым ліку колькасць ахвяр сярод беларусаў паводле сціплых ацэнак дасягае 100 000 чалавек. У выніку палітыкі Сталіна былі рэпрэсаваныя каля тысячы беларускіх дзеячаў культуры, навукі, мастацтва і г.д. Таму сам факт наяўнасці ў продажы ў крамах Беларусі прадметаў, якія праслаўляюць асобу Сталіна, з'яўляецца абсалютна амаральным.

Мы звярталіся з гэтым да кіраўніцтва крамы, а кіраўніцтва ў сваю чаргу патлумачыла факт наяўнасці дадзеных сувеніраў ў продажы тым, што яны «карыстаюцца папулярнасцю ў іншаземцаў», «гэта наша гісторыя» і «нас здзіўляе, што вы выказваеце сваю незадаволенасць», не падабаецца, маўляў, ідзіце ў іншую краму.

Хацелася б заклікаць неабыякавых да гэтага выпадку людзей прыходзіць у краму і выказваць сваю незадаволенасць, пісаць заўвагі ў кнігу скаргаў і прапаноў да таго часу, пакуль сувеніры з выявай Сталіна не будуць выключаныя з продажу.

чытач Алесь З.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера