Знайсці
23.06.2015 / 10:347РусŁacБел

Ліст чытачкі: ЦТ у Маладзечне — рэзервацыя для беларускамоўных

У суботу 20 чэрвеня мой сын здаваў тэсціраванне па матэматыцы. ЦТ праводзілі ў Маладзечанскім дзяржаўным політэхнічным каледжы. Амаль 200 чалавек загналі ў недагледжаную спартыўную залу. Арганізатары вялі тэставанне па кепскіх мікрафонах, на экране падаваўся прыклад афармлення бланка адказаў, але яго амаль не было відаць. І калі б сын не здаваў пробнае тэсціраванне, бланк, канечне, быў бы аформлены няправільна. Узнікае шмат пытанняў да кіраўніцтва аддзела адукацыі горада і раёна.

Якія эмоцыі перажывае дзіця, калі вымушана адначасова здаваць іспыт і адчуваць страшэнны дыскамфорт?

Хіба нельга арганізаваць нармальныя ўмовы для здачы іспытаў ў немаленькім горадзе? На кім эканомім грошы? На дзецях?

І яшчэ адно пытанне, лічу, важнае. Чаму ў такіх ганебных умовах здавалі іспыты менавіта дзеці на беларускай мове? Магчыма таму, што гэта ў асноўным вясковыя дзеці. А бацькі гарадскіх скардзіліся б. Вясковыя ж прывыклі маўчаць. Гэты факт можна разглядаць як страшэнную непавагу не толькі да дзяцей, але і да мовы.

У той сітуацыі шкада арганізатараў, якія праводзілі тэсціраванне. І падзяка работніку, які дзяжурыў каля мабільных тэлефонаў за тактоўнасць і ветлівасць.

24 чэрвеня сын будзе здаваць іспыты па фізіцы на беларускай мове. Спадзяюся, сітуацыя не паўторыцца. Гэтыя пытанні будуць зададзеныя і кіраўніцтву аддзела, калі туды можна « дастукацца».

Ірына Міцько

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера