Знайсці
16.06.2015 / 14:397РусŁacБел

Адроджаны Крыж Еўфрасінні Полацкай вандруе па гарадах і вёсках Полацка-Глыбоцкай епархіі

З 8 па 18 чэрвеня святыню пранясуць па 11 адміністрацыйных цэнтрах Полацка-Глыбоцкай епархіі.

Гэта падзея стала складнікам усіх мерапры­емстваў, прысвечаных Дню памяці прападобнай (5 чэрвеня) і пры­меркаваных да 1000-годдзя смерці святога роў­на­апостальнага князя Уладзіміра. Агульна­епархіяльны Хрос­ны ход з Крыжом Еўфрасінні Полацкай пачаўся 8 чэрвеня пасля Боскай літургіі ў Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры. У гэты ж дзень святыня была дастаўленая ў Наваполацк і далей, да 18 чэрвеня, будзе пранесеная па ўсіх раёнах, якія ўваходзяць у Полацка-Глыбоцкую епархію.

У Глыбокае святына прыбыла з Шаркаўшчыны.

Адроджаны Крыж Еўфрасінні Полацкай на галоўнай сцэне Глыбокага.

Яе сустрэча адбылася а 15.00 гадзіне на тэрыторыі адроджанага, на новым месцы (колішні Беразвецкі манастыр выкарыстоўваецца сёння пад пенітэнцыярную ўстанову) Беразвецкага жаночага манастыра ў гонар Архістратыга Божага Міхаіла, а затым усе прысутныя Хросным ходам адправіліся ў кафедральны сабор Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў Глыбокім, дзе а 16.00 распачалося Падзячнае набажэнства.

Пасля чаго кожны змог пакланіцца Крыжу вялебнай Еўфрасінні Полацкай.

Святыня ў галоўным праваслаўным храме Глыбокага прабыла да наступнага дня – 15 чэрвеня.

Пасля Боскай літургіі, якая пачалася а 8.00 раніцы, зноў была прадстаўленая магчымасць прыкласціся да Крыжа Еўфрасінні Полацкай, а затым у 11.00 усе тыя, што прысутнічалі на набажэнстве, прайшліся Хросным ходам да Цэнтральнага пляца. Тут а 11.30 было адслужана набажэнства, а ў 12.30 Хросным ходам па вуліцы Маскоўскай глыбачане праводзілі святыню ў далейшы шлях.

Урачыстае набажэнства на Цэнтральным пляцы Глыбокага.

На ўрачыстае набажэнства прыйшло шмат глыбачанаў.

Дзяўчаты пасыпаюць дарогу пялёсткамі кветак.

Хросны ход па вуліцы Маскоўскай. Провады Крыжа ў Докшыцкі раён.

Бацюшка свенціў святой вадой ўсё, што трапляля на шляху провадаў Крыжа.

Першым храмам Док­шыцкага раёна, які прымаў далей крыж, была царква вялікапакутніка Георгія Пераможца ў Сітцах.

Далей – 16 чэрвеня – Докшыцы, дзе Крыж Еўфрасінні Полацкай сустрэлі на пляцы Палявога а 17.10. На наступны дзень – 17 чэрвеня – у Бягомлі сустрэнуць крыж у храме Усіх Святых, дзе адбудзецца набажэнства і глыбокая пашана крыжу.

Уладзімір Скрабатун

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера