Знайсці
09.04.2014 / 13:375РусŁacБел

Стогадовы хлеў у Астравецкім раёне, збудаваны з гліны ФОТАФАКТ

Калісьці гэта быў масавы прыём у Беларусі — будаўніцтва з экалагічна чыстага, мясцовага матэрыялу. Мінусам гэтых пабудоваў была патрэба ўвесь час іх паднаўляць. Гэтаксама, як і самыя знакамітыя гліняныя збудаванні свету — у Сахары, у Тымбукту.

«Смаргонскі краязнаўца Уладзімір Прыхач даслаў цікавы артыкул пра будаўніцтва з гліны. Вырашыла пашукаць падобныя пабудовы на Астравеччыне. Знайшла, — піша ў сваім Фэйсбуку журналістка з Астраўца Ганна Чакур. — 80-гадовы гаспадар гэтай будыніны расказаў, што некалі гэта была канюшня. Даўжынёй каля 100 метраў. Нават мой дзед не памятаў, калі яе пабудавалі. Дрэва даўно згніло б, а глінка, бач, трымаецца. Мне 100 метраў непатрэбныя былі, дык я трактарам разбурыў лішняе і зрабіў хлевушок пад свой памер».

Стайня была збудавана, магчыма, у сярэдзіне ХІХ стагоддзя, па вельмі старой тэхналогіі, з выкарыстаннем верасу.

Калі ласка, дасылайце цікавыя фотафакты са сваіх мясцін. Гэта лёгка зрабіць праз форму для навін на сайце «Нашай Нівы». Фатаграфуйце, фільмуйце, запісвайце — гэта наша спадчына.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера