Знайсці
23.04.2013 / 03:584РусŁacБел

У Мінску прайшло One Day Show

У рамках мерапрыемства, якое адбылося ў Нацыянальнай школе прыгажосці, беларускія дызайнеры Таццяна Марыніч і Юлія Латушкіна прадставілі свае асенне-зімовыя калекцыі.

Нягледзячы на англамоўную назву паказу, мерапрыемства вялося па-беларуску.

Назва «Шоў аднаго дня» дадзеная невыпадкова. Арганізатары дазволілі гасцям мерапрыемства наведаць не толькі вячэрні паказ, але і бэкстэйдж днём. Усе падрыхтоўчыя працы: прасаванне адзення, прычэсванне мадэляў, а таксама творчы беспарадак, лішак кавы і ўсё, што звычайна застаецца за кулісамі, было прэзентавана публіцы. Партнёрам бэкстэйджа One Day Show выступіла кампанія Philips.

Брама ў свет моды адкрылася ўсяго на некалькі гадзін, але гэтага аказалася дастаткова каб зразумець: не так лёгка прэзентаваць калекцыю адзення, як можа падацца гледачу. Дызайнеры месца сабе не знаходзяць — бегаюць з боку ў бок, спрабуючы паспець усё дарабіць. Некаторыя мадэлі хвалююцца і размаўляюць самі з сабой, шэпчучы, як менавіта пройдуць па подыуме, як спыняцца, на колькі секунд зробяць паўзу…

Але актыўная падрыхтоўчая праца сябе апраўдала. Адзенне ў таварным выглядзе. Мадэлі упэўнена чаканяць крок. Гледачы задаволеныя. Беларуская мода зрабіла чарговы крок да заваёвы кашалькоў.

ej.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930