Знайсці
25.11.2005 / 13:00РусŁacБел

Марыя Ханяўка

У Нью-Брансўіку (ЗША) на 95-м годзе пайшла з жыцьця Марыя Ханяўка — удзельніца-арганізатарка грамадзкіх застольных бяседаў ды іншых імпрэзаў, ладжаных у Новым Сьвеце беларускай дыяспарай. Сьветлай памяці Марыя і яе муж інжынэр Часлаў выгадавалі дачку Рагнеду ў беларускім духу. Бацька прынцыпова не гаварыў да дачкі-школьніцы па-амэрыканску, казаўшы: «Вучыся па-беларуску!»

Марыя Ханяўка была жанчынай прыгожай, разумнай, энэргічнай, добрай — добрай маткай і жонкай. Доўгімі гадамі яна даглядала дома свайго цяжкахворага мужа. Часлаў Ханяўка прыходзіўся стрыечным братам былому старшыню Рады БНР Вінцэнту Жук-Грышкевічу. Абодва яны былі з Будслава.

Цела Марыі Ханяўкі спачывае побач зь яе мужам на беларускім могільніку Жыровіцкае Божае Маці ў Іст-Брансўіку, ЗША. Вечная Ёй памяць, а душы Яе вечны супакой.

Ад імя беларускага грамадзтва Канады выказваю глыбокія спачуваньні сям’і памерлае Марыі — Рагнедзе й Доналду Ўітні, унуку Данілку, праўнукам ды Эдварду Шулячкоўскаму.

Раіса Жук-Грышкевіч

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031