Змаганне і надзея. Найлепшыя фота «Нашай Нівы» ў 2021 годзе

Аўтар: Nashaniva.com

Якім быў год у аб'ектыве фотакарэспандэнтаў «НН».

Традыцыя, народжаная ў 2020 годзе, працягнула сваё жыццё і ў 2021-м. Студзеньскі дваровы марш у адным з раёнаў Мінска.

У лютым пачаўся суд над журналісткамі «Белсата» Кацярынай Андрэеевай і Дар'яй Чульцовай. За стрым з Плошчы Перамен дзяўчаты атрымалі па два гады калоніі.

У лютым у царкву «Новае жыццё» прыйшлі судовыя прыставы з сілавікамі і зрэзалі замкі. Вернікі былі вымушаныя пакінуць будынак.

Пасля гэтага вернікі збіраліся на малітву проста каля будынка царквы.

Атмасферы святкавання Масленіцы ў Мінску.

На Дзень Волі неба над Мінскам азарылі дзясяткі феерверкаў.

Вясной прайшоў суд над вядомым спеваком Цімам Беларускіх, якога ў студзені затрымалі з наркотыкамі.

Беларускіх у выніку атрымаў два гады хатняй хіміі.

11 мая ў Будслаўскім касцёле адбыўся пажар. У адной з найбольш значных святыняў Беларусі згарэў дах. 

Беларусы і бізнэс пераводзілі грошы на аднаўленне храма і на Новы год там аднаўляюцца набажэнствы.

19 мая на волю выйшла Кацярына Барысевіч. Журналістку «Тутбая» асудзілі на 6 месяцаў турмы за матэрыял пра тое, што ў ноч забойства Раман Бандарэнка быў цвярозы.

За два дні да яе вызвалення сілавікі разграмілі рэдакцыю партала, у якім працавала журналістка.

21 мая ў шклоўскай калоніі памёр пры незразумелых абставінах палітвязень Вітольд Ашурак. Ягоная фраза «Ці могуць незнаёмыя людзі быць сябрамі? Могуць! Калі яны беларусы» шмат для каго стала дэвізам.

Акцыя беларусаў Вільні насупраць беларускай амбасады на гадавіну выбараў.

Шрам на назе журналісткі «Нашай Нівы» Наталлі Лубнеўскай праз год пасля ранення гумовай куляй. За гэта ніхто не пакараны дагэтуль.

Інтэр'ер следчага ізалятара былога літоўскага КДБ. У падобных умовах цяпер сядзяць сотні беларускіх палітвязняў.

Святлана Ціханоўская перад абвяшчэннем вынікаў Нобелеўскай прэміі міру. Лідарка беларускай апазіцыі была сярод намінантаў.

Двор дома па вуліцы Vilniaus, 14 у Вільні. У гэтым доме з 1913 па 1915 гады працавала рэдакцыя «Нашай Нівы» і жыў яе рэдактар Янка Купала.

Восенню Уладзімір Някляеў выдаў свой новы раман «Гэй Бэн Гіном». Прэзентацыі кнігі прайшлі з вялікім поспехам у Польшчы і Літве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?