У сераду прайшлі паўторныя матчы паўфіналу Кубку Беларусі па футболе. Першыя матчы прынесьлі наступныя вынікі: «Менск» — БАТЭ 0:1, «Дынама» (Берасьце) — «Нёман» 2:2.

Гарадзенцам было дастаткова сыграць у нулявую нічыю, каб трапіць у фінал. За пяць хвілін за фінальнага сьвістка яны ўвогуле выйгравалі 1:0. Аднак надзеі «Нёмана» пахаваў найлепшы бамбардзір розыгрышу Кубку Дзьмітры Мазалеўскі, які забіў двойчы, прычым другі гол у кампэнсаваны час. Усяго ўжо ў Мазалеўскага 10 галоў, рэкорд усіх Кубкаў. Разам з выхадам у фінал берасьцейцы забясьпечылі сабе месца ў Кубку УЭФА.

Другім фіналістам стаў леташні ўладальнік Кубку барысаўскі БАТЭ. Яны і дома мінімальна перамаглі «Менск» — 1:0. Гол на рахунку Радзівонава.

Фінал пройдзе на сталічным стадыёне «Дынама» 27 траўня. Спачатку плянавалася, што гэты матч пройдзе 23 траўня, у гэты ж дзень пройдзе і фінал Лігі чэмпіёнаў. Відаць, у фэдэрацыі спалохаліся параўнаньняў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?