У Гародні падчас земляных працаў каля будынку Харальнай Сінагогі міліцыянты на чале кіраўніком Гарвыканкама А.Антоненкам затрымалі 4 чалавекi, доктара гістарычных навук Алеся Смаленчука і яго дачку Вольгу, кандыдата гістарычных навук Юр'я Гардзеева і журналіста Міхала Карневіча.

Сёння ў Гародні пачаліся земляныя працы каля будынку Харальнай Сінагогі. Нягледзячы на тое, што гэта амаль цэнтар археалягічнага запаведніка, працы пачаліся без папярэдніх раскопак.

Каля 20 маладзёнаў, неабыякавых да гісторыі Гародні, паспрабавалі перакрыць уласнымі целамі шлях «добраўпарадкоўваючага» бульдозера і спыніць знішчэнне каштоўнага культурнага слою (утрымліваючага археалягічныя аб’екты з 9 па 18 стагоддзі)

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?