Салігорскіх актывістаў незарэгістравнага «Маладога фронту» выклікаюць сёньня на гутаркі ў мясцовы КДБ. Максім Гаміцэвіч і Зьміцер Ефімовіч атрымалі позвы у КДБ. Непаўнагадовых Сержука Ткачука ды Рыгора Астапеню адвезьлі на гутарку наўпрост са школы.

Адзін зь лідэраў салігорскай арганізацыі Іван Шыла кажа, што супрацоўнікі КДБ наведваюць школы, у якіх вучацца сябры «Маладога фронту». Пры гэтым на гутарку выклікаюць і тых, у каго заўважаць апазыцыйную сымболіку. З маладых людзей бяруць так званыя дабраахвотныя тлумачэньні, павдамляе І. Шыла. Іх распытваюць пра дзейнасьць у горадзе незарэгістраванай арганізацыі і яе лідэраў, а апошнім часам пытаюцца пра Насту Азарку зь Нясьвіжу ды Паўла Красоўскага з Жодзіна.

Паводле слоў Івана Шылы, менаваіта пасьля такіх «добраахвотных тлумачэньняў», узятых зь сябраў баранавіцкай філіі «МФ», была заведзеная крымінальная справа на Яраслава Грышчэню.

Паводле салігорскіх «маладафронтаўцаў», гутаркі ладзяцца з ініцыятывы капітана УКДБ па Менску й Менскай вобласьці Дзьмітрыя Сьвістуна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?