Паводле неафіцыйнай інфармацыі, судзьдзя Савецкага суду г.Менску Аляксей Таманаў адмовіўся весьці крымінальную справу адносна пяці актывістаў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт». Судзьдзя спаслаўся на стан здароўя. Гэта, аднак, ня значыць, што суд не адбудзецца.

8 траўня абвінавачаных выклікаюць у суд на папярэдняе паседжаньне, дзе вызначыцца дата пачатку працэсу. Судзьдзём на гэты раз прызначаны Руслан Аніскевіч. Цікава, што прозьвішча Аніскевіч ужо значыцца ў сьпісе судзьдзяў, якім забаронены выезд у краіны ЭЗ і ЗША. Аднак гэта Анатоль Аніскевіч, які працаваў намесьнікам старшыні суду Першамайскага раёну. Літаральна месяц таму палітычна актыўны судзьдзя звольніўся.

Паводле «Белорусский партизан»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна