1 траўня аднавіў працу моладзевы сайт па адрасе studenty.by. Штопраўда, цяпер запыт аўтаматычна перанакіроўваецца на www.generation.by . Ужо не студэнты, а генэрацыя!

Сайт раптоўна і без тлумачэньняў перапыніў сваю працу ў пятніцу 13‑га красавіка. На ягоным месцы зьявілася флэш‑анімацыя з выявай вожыка, які сьпіць і не рэагуе на будзільнік.

Прагнозы, што вядзецца праца над новым дызайнам і канцэпцыяй сайту спраўдзіліся. Займелі «студэнты» і новы інтэрнэт‑адрас — www.generation.by .

Ва ўступным слове стваральнікі сайту пішуць: «Generation.by — гэта рэсурс для актыўных людзей і пляцоўка для рэалізацыі творчых ідэяў. Мы зьяўляемся першым пакаленьнем, што вырасла ў незалежнай Беларусі, што ўжо робіць нас чымсьці адметнымі. Мы — пакаленьне, якое хоча дасягнуць усіх вяршыняў і ні сантымэтрам меней, якое разумее, што ўладкоўваць сваё жыцьцё патрэбна самастойна».

Сайт падзяляецца на чатыры разьдзелы: публікацыі, фотаблог, форум, людзі. Ёсьць воблака тэматычных словаў (тэгаў). Зьявілася непасрэдная магчымасьць пакідаць камэнтары адразу пасьля якога‑небудзь артыкулу.

Што ўласна да саміх артыкулаў, то ў матэрыялах на новым сайце па-ранейшаму расказваецца пра тое, што хвалюе студэнцкую і ўжо нестудэнцкую моладзь пакаленьня Y.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?