Пазоў супраць праграмы Каліноўскага, Варшаўскага ўніверсітэта і асабіста кіраўніка праграмы Яна Маліцкага падаў былы ўдзельнік праграмы Вадзім Скарабагаты.

Хлопец хацеў атрымаць стыпендыю за ўсе летнія месяцы, пачынаючы з 2008 года — 12 400 злотых (каля 4 тысяч долараў). Акрамя таго, Скарабагаты хацеў, каб яму выплацілі 100 тысяч злотых (каля 33 тысяч даляраў) за «дыскрымінацыю і маральныя пакуты».

Беларус таксама дамагаўся, каб на маёмасць Яна Маліцкага ды іншых супрацоўнікаў праграмы, якіх ён лічыў вінаватымі ў нявыплаце стыпендыі, наклалі арышт.

Нагадаем, што навучальную праграму імя Кастуся Каліноўскага стварылі пры падтрымцы ўрада Польшчы ўвесну 2006 года. Яна накіраваная на дапамогу студэнтам, выключаным з беларускіх навучальных установаў з палітычных прычынаў. Удзел у ёй таксама бяруць дзеці рэпрэсаваных у Беларусі актывістаў дэмакратычнага руху.

Ад часоў Скарыны ў Еўропе не вучылася столькі беларусаў, колькі вучыцца цяпер. У гэтым заслуга ў тым ліку Праграмы Каліноўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?